Сёння на хвалі нашай праграмы «Творчы вечар» пагаворым пра маладую сучасную харэаграфію. Яе, безумоўна, можна назваць свабоднай як у руху, так і ў шырокім разуменні мастацтва, бо яна не прытрымліваецца строгіх правіл класічнага танца, а развівае новыя формы, стылі, эксперыментуе з прасторай і шукае межы магчымасцей чалавечага цела.
У кагорце таленавітых творцаў, што прадстаўляюць маладую сучасную харэаграфію – балетмайстар-пастаноўшчык Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, лаўрэат міжнародных конкурсаў СЯРГЕЙ МІКЕЛЬ. Гэты чалавек улюбёны ў тэатр. Ён лічыць, што мова танца – самая праўдзівая праява чалавека. Зусім нядаўна з яго ўдзелам ў Тэатры-студыі кінаакцёра прайшла прэм’ера пластычнага спектакля «Поўня». А зусім хутка ў Вялікім тэатры Беларусі, на завяршэнне 89-га тэатральнага сезона, адбудзецца яшчэ адна прэм’ера з удзелам СЯРГЕЯ МІКЕЛЯ – опера Даніцэці «Любоўны напітак», у якім ён выступіць у якасці балетмайстра-пастаноўшчыка. Пра гэта і не толькі пойдзе размова з госцем ЯНЫ ХАДОСКА – СЯРГЕЕМ МІКЕЛЯМ.
Эфір: 6 ліпеня ў 21.05.