Падзяліцца:
Анонс: Мінулае і дзень сённяшні Ільянскай сярэдняй школы імя Адама Грымаця – «Святло душы», 2.08.2025
1 жніўня 2025
Анонс: Мінулае і дзень сённяшні Ільянскай сярэдняй школы імя Адама Грымаця – «Святло душы», 2.08.2025

З сярэдзіны XIX стагоддзя ў многіх мястэчках Беларусі сталі адкрывацца царкоўна-прыхадскія школы. Ільянская вядзе адлік з 1862 года, калі святаром Яленскім было заснавана народнае вучылішча.

Шмат з таго часу адбылося падзей, сыходзілі адны пакаленні і нараджаліся новыя, змяняўся лад жыцця, сам ход гісторыі ўносіў карэктывы ў побыт маленькага паселішча пад небам сінявокай Беларусі.

У 1921-м, «за польскім часам», навучанне пачалося на польскай мове. У 1939-м, пасля ўз'яднання заходняй і ўсходняй Беларусі, – на беларускай. У гады Вялікай Айчыннай вайны нацысты зрабілі тут камендатуру. У 1950-м адбыўся першы пасляваенны выпуск – 12 вучняў прыйшлі на свой выпускны вечар ў адроджаную школу. А ў 1986-м адкрыўся яе новы будынак...

Ільянская школа заставалася цэнтрам жыцця, сведкам і летапісцам гісторыі. Хто такі Адам Антонавіч Грымаць, які ўвекавечаны у гісторыі школы, чаму тут ёсць памятны камень з імем пісьменніка Змітрака Бядулі?

Дырэктар навучальнай установы Ігар Аляксандравіч Юшко запрашае на віртуальную экскурсію ў школьны рэсурсны цэнтр і адкажа на ўсе пытанні.

Праграма «Святло душы» у эфіры – 2 жніўня ў 7.30.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: