З 26 па 30 верасня Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр прыме з гастролямі Дзяржаўны акадэмічны тэатр класічнага балета НАТАЛЛІ КАСАТКІНАЙ і УЛАДЗІМІРА ВАСІЛЁВА. Міжнародную вядомасць балет атрымаў пад назвай Moscow Classical Ballet. Пастаўленыя яго заснавальнікамі спектаклі ідуць у лепшых тэатрах свету. Іх вызначае арыгінальная харэаграфія, ідэальная тэхніка, высокі прафесійны ўзровень, а самае галоўнае – захапляльныя гісторыі, якія расказваюцца мовай танца. Яны напоўнены і драматычным напалам, і іскрамётным гумарам. Нездарма сваім лозунгам трупа абрала фразу «Усе жанры, акрамя сумнага».
Галоўны рэжысёр балета ІВАН ВАСІЛЕЎ абяцае расказаць падрабязнасці ў праграме «Настрой» ЯНЫ ХАДОСКА і АНДРЭЯ СІНЫЦЫ – 29 жніўня ў 14.20.