Сёлета Мінскі трактарны завод выканаў заказ аграрыяў краіны і выпусціў магутны трактар BELARUS-5425 серыі TITAN. А дакладней, чатыры эксперыментальныя навінкі. Першую станоўчую ацэнку дасягненням трактарабудаўнікоў даў Прэзідэнт краіны. Зараз адзін высокаэнергетычны трактар дэманструецца на рэспубліканскіх і міжнародных выставах, а тры навінкі прымаюць удзел у палявых работах гаспадарак.
У рамках сумеснага праекта Мінсельгасхарча і Мінскага трактарнага завода «За рулём будучыні: жаночы погляд» магутную тэхніку на палетках Агракамбіната «Дзяржынскі» выпрабоўвала трактарыстка-машыністка з ААТ «Агра-Моталь» Таццяна Супрун.
Якія ўражанні засталіся ад работы на новым трактары? Ці здыме напружанасць такая тэхніка ў пік сезонных работ? У чым перавагі BELARUS-5425 у параўнанні з амерыканскім «джандзірам»? Якія планы выношвае мотальская трактарыстка?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 18 ліпеня ў 6.25 і 23.00.

