«Можна быць цікавай толькі рухаючыся наперад» – пераканана прыма-балерына Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра АЛЕНА ГЕРМАНОВІЧ.
Яскравая танцоўшчыца з філасофскім светаўспрыманнем лічыць: «Важна тое, што ты хочаш сказаць са сцэны, якую думку данесці да гледачоў. Танец – гэта маленькае жыццё, а таму ён павінен быць не пустым, а інтэлектуальным».
Пра насычанасць творчага сезону тэатра, закуліснае жыццё і любімыя партыі АЛЕНЫ ГЕРМАНОВІЧ – у праграме «Творчы вечар» з ЯНАЙ ХАДОСКА – 29 чэрвеня ў 21.05.