Падзяліцца:
Анонс: Музей гісторыі беларускай літаратуры – да 80-годдзя Перамогі  – «Эпізоды вялікай вайны», 2.02.2025
31 студзеня 2025
Анонс: Музей гісторыі беларускай літаратуры – да 80-годдзя Перамогі  – «Эпізоды вялікай вайны», 2.02.2025

Падаецца, не будзе сёлета ўстаноў, якіх міне 80-годдзе Вялікай Перамогі. Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і раней не абыходзіў урачысты для ўсіх нас дзень, рыхтуе і нават запусціў загадзя шэраг праектаў.

Раскажам пра адзін з іх – выставу «Крывёю сэрца», названую так, як і зборнік твораў паэтаў-франтавікоў, складзены вядомым пісьменнікам Анатолем Вялюгіным. Анатоль Сцяпанавіч у 1942 годзе быў прызваны ў армію. Вучыўся ў Лугінскай авіяцыйнай школе, удзельнічаў у баях на Сталінградскім фронце. У 1943-ім быў паранены, доўгі час знаходзіўся на лячэнні ў шпіталі. Яго першы аўтарскі зборнік вершаў «Салют у Мінску» выйшаў у 1947 годзе. У Вялюгіна нямала радкоў пранікнёнай споведзі паэта-франтавіка. Гэта жыло з ім, пра гэта немагчыма было забыць.

А падрабязнасці пра выставу і лёс Анатоля Вялюгіна даведаемся ад загадчыцы навукова-асветніцкага аддзела музея Валянціны Кароткінай.

Праграма «Эпізоды вялікай вайны» ў эфіры – 2 лютага ў 11.15.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: