Падзяліцца:
Анонс: «Музейны сшытак. Спадчына Адама Багдановіча» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 27.01.2026
27 студзеня 2026
Анонс: «Музейны сшытак. Спадчына Адама Багдановіча» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 27.01.2026

Бацька класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча Адам Багдановіч – выбітная асоба. Вучоны, этнограф, гісторык, пісьменнік, кніжнік – ён, канечне ж, уплываў на фарміраванне светапогляду і развіццё таленту свайго геніяльнага сына. І разам з тым – пра спадчыну і лёс Адама Багдановіча можна гаварыць асобна.

Цудоўная нагода для эфірнай сустрэчы – выйшла кніга архіўных дакументаў «Сшытак 6», да жыцця і дзейнасці Адама Багдановіча.

Госця студыі – укладальнік новага выдання, загадчык навукова-асветніцкага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Валянціна Кароткіна.

«Творчы вечар» у эфіры – 27 студзеня ў 21.20.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: