Беларускі дзяржаўны акаэмічны музычны тэатр рыхтуе прэм'еру мюзікла «Яўрэйскае шчасце» Веньяміна Баснера, асновай для якога стаў раман амерыканскага пісьменніка Давіда Фрыдмана «Мендэль Маранц».
Кампазітар Веньямін Баснер узгадваў: «Мой дзед быў кравец, і калі працаваў, заўсёды напяваў яўрэйскія песні. Я часта слухаў гэтыя песні, і яны ўсплылі ў памяці, калі я пачаў пісаць мюзікл. Спектакль будзе напоўнены яўрэйскай народнай мудрасцю, пачуццём гумару і самаіроніяй.»
У госці да праграмы «Настрой!» з Янай Хадоска і Андрэем Сініцам завітаюць прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, стваральнікі мюзікла – галоўны рэжысёр Міхаіл Кавальчык і выканаўца адной з галоўных партый, саліст тэатра, заслужаны артыст Беларусі Віктар Цыркуновіч.
Пачатак сустрэчы – 20 студзеня ў 14-20.