Больш за 20 гадоў «Музычная гасцёўня» ТАЦЦЯНЫ СТАРЧАНКА існуе ў мастацкай прасторы Беларусі, і гэты перыяд адметны творчымі пошукамі, эксперыментамі і яскравымі адкрыццямі. Вядомая піяністка заўсёды знаходзіць свежыя ідэі, каб ўзбагачаць разнастайную палітру гасціннай і рабіць канцэртныя праграмы яркімі і неардынарнымі. З яе гасцёўняй супрацоўнічаюць выключна прафесійныя музыканты.
ТАЦЦЯНА СТАРЧАНКА лічыць: «Каб стаць шчаслівым, неабходна самому сфарміраваць кола сяброў: адданых, якія цябе разумеюць, як і музыка, што дае імунітэт, які дапамагае спраўляцца з цяжкасцямі».
Сёння гаспадыня «Музычнай гасцёўні» – госця вядучай праграмы «Творчы вечар» ЯНЫ ХАДОСКА – 18 студзеня ў 21.05.