У Мінску ўдзельнікі VII Міжнароднага мяснога форуму высока ацанілі канкурэнтаздольнасць беларускай мясной прадукцыі. Летась галіна прырасла на чвэрць. Тэмпы ўдаецца захаваць і сёлета – яшчэ плюс 10%. Рост вытворчасці дапамагае нарошчваць экспарт, сёння ў актыве больш за 20 краін. Новыя інструменты дыверсіфікацыі дапамаглі наладзіць пастаўкі прадукцыі з дабаўленым коштам па новых адрасах далёкага замежжа.
Якія накірункі ў знешнім гандлі выгадна развіваць? Што стрымлівае пераход на новыя стандарты і рэгламенты? Хто стаў лаўрэатам рэспубліканскай прэміі «Сто дарог экспарту»? Пра што мараць лепшыя па прафесіі?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» 29 красавіка ў 6.25 (паўтор у 23.00).

