Ужо ў чацвёрты раз праект «Летнія вечары ў Мірскім замку» правядзе Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр. 26 чэрвеня ў славутым беларускім кутку, сапраўднай жамчужыне духоўнай спадчыны Беларусі, тэатр пакажа гледачам фолк-рок-мюзікл вядомага французскага кампазітара, пісьменніка, артыста і вандроўніка Алана Сімона «Трыстан і Ізольда».
Аснова спектакля – старажытная кельцкая легенда пра любоў рыцара да прыгажуні, сюжэт якой на працягу стагоддзяў натхняе паэтаў і музыкантаў.
Суботнім вечарам музычны тэатр прапануе наведвальнікам Мірскага замка паглыбіцца ў гэтую старажытную атмасферу сярэднявечнай культуры.
Пра «Летнія музычныя вечары» больш падрабязна раскажа дырэктар Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра СЯРГЕЙ ПУКІТА ў гасцях у вядучых праграмы «Настрой!» ЯНЫ ХАДОСКА і АНДРЭЯ СІНІЦЫ – 25 чэрвеня ў 14.20.