У Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры ідуць апошнія прыгатаванні да прэм’еры «Нараджэнне зорак», якая адбудзецца 12 лістапада. Гэта музычнае рэвю ад вядомага расійскага рэжысёра ІЛЬІ УСЦЬЯНЦАВА (г.Масква).
Пасля нашумелай пастаноўкі мюзікла «Рамэа vs Джульета. Праз ХХ гадоў» – яго сумеснай работы са знакамітым кампазітарам АРКАДЗЕМ УКУПНІКАМ, ІЛЬЯ зноў узяўся за пастаноўку новага спектакля на беларускай сцэне. Гледачоў чакае захапляльны сюжэт, яркія персанажы і музычныя нумары з лепшых сусветных мюзіклаў.
Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля «Нараджэнне зорак» ІЛЬЯ УСЦЬЯНЦАЎ – госць праграмы «Настрой!» з ЯНАЙ ХАДОСКА і АНДРЭЕМ СІНІЦАМ – 8 лістапада ў 14.15.