Падзяліцца:
Анонс: НАСУСТРАЧ НОВАМУ ТЭАТРАЛЬНАМУ СЕЗОНУ З ІГАРАМ КОЛБАМ – «Настрой», 5.09.2022
5 верасня 2022
Анонс: НАСУСТРАЧ НОВАМУ ТЭАТРАЛЬНАМУ СЕЗОНУ З ІГАРАМ КОЛБАМ – «Настрой», 5.09.2022

Заўтра Вялікі тэатр Беларусі адкрые свой 90 тэатральны сезон прэм'ерай мінулага года – балетам «Спячая прыгажуня» Пятра Чайкоўскага. Увогуле, у юбілейны сезон ў тэатры пакажуць чатыры прэм'еры: оперу «Гісторыя Кая і Герды» па матывах казкі-прытчы Андэрсана прадставіць галоўны рэжысёр тэатра Ганна Маторная, балет «Дон Кіхот» убачым у пастаноўцы Валянціна Елізар'ева, спектакль «Севільскі цырульнік» ацэнім у прачытанні італьянскай пастановачнай групы. А яшчэ адбудзецца прэм'ера балета «Жызэль» у пастаноўцы галоўнага балетмайстра тэатра Ігара Колба.

Пра адметнасці новага сезона, прэм'еры, гастролі і не толькі распытаем Ігара Колба у праграме «Настрой» з Янай Хадоска і Андрэем Сініцам – 5 верасня ў 13.20.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: