Падзяліцца:
Анонс: НАВАЦЫІ ГАСПАДАРАННЯ НА ГОМЕЛЬШЧЫНЕ – «Свая зямля», 12.11.2022
11 лістапада 2022
Анонс: НАВАЦЫІ ГАСПАДАРАННЯ НА ГОМЕЛЬШЧЫНЕ – «Свая зямля», 12.11.2022

Аграрыі Гомельскай вобласці завяршылі асноўныя палявыя работы. У зоне рызыкоўнага земляробства тэхнолагі раслінаводства прыслухаліся да парад вучоных НАН Беларусі і паэтапна змяняюць структуру. Намецілася тэндэнцыя павелічэння плошчаў пад азімыя збожжавыя і зернебабовыя культуры. Дзейнічае новы парадак у цэнаўтварэнні, налічэнні заробку і будаўніцтве жылля. Каб жыць лепш на вёсцы, шырэй сталі практыкаваць найноўшыя тэхналогіі. А працаёмкія працэсы давяраць энергаэфектыўным машынам і высокапрадукцыйнаму абсталяванню. Пад уплывам санкцыйнага ціску аграрыі не здалі пазіцыі ў рэалізацыі сельгаспрадукцыі. Адчувальны рост эфектыўнасці на традыцыйных рынках.

Дзе сёння выгадна прадаваць сельгаспрадукцыю? Якія адрасы экспарту з'явіліся ў пакеце заказаў на наступны год? У чым рэзервы змяншэння затрат? Якіх кадраў не хапае ў АПК? Якія сацыяльныя бонусы прывабліваюць моладзь?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» 12 лістапада ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: