Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр рыхтуе прэм'еру інтэрактыўнага спектакля «Шкілеты» паводле італьянскай карціны «Ідэальныя незнаёмцы». Гэта рэжысёрскі дэбют акцёра тэатра і кіно Аляксея Шутава. Цікава і тое, што мастаком-пастаноўшчыкам спектакля выступіць Вольга Калабан, якая працуе ў напрамку нейраграфіі.
Стваральнікі спектакля ставяць пад сумненне, ці павінен чалавек безумоўна давяраць блізкім, і ці могуць у кожнага быць свае сакрэты. Пра што спектакль з такой незвычайнай назвай? Як пастаноўка дапаможа разабрацца ў складаных жыццёвых сітуацыях і лепей зразумець адно аднаго?
Госці праграмы «Настрой!» з Янай Хадоска і Андрэем Сініцам – стваральнікі спектакля «Шкілеты»: рэжысёр-пастаноўшчык Аляксей Шутаў, мастак-пастаноўшчык Вольга Калабан і выканаўца адной з галоўных роляў Таццяна Новік.
Пачатак сустрэчы – 9 сакавіка ў 14-20.