Імя Янкі Купалы настолькі непарыўна звязана з лёсам беларускай зямлі, што, калі прамаўляеш слова Беларусь – побач, асацыятыўна, адчуваеш і жывую прысутнасць народнага Песняра. У яго асобе мы маем нацыянальнага прарока і патрыёта, які сваёй творчасцю абудзіў гістарычную памяць беларусаў, вызначыў іх духоўныя арыенціры, сцвердзіў натуральнае жаданне народа быць вольным і самастойным у гурце іншых насельнікаў планеты. Другое стагоддзе нас не перастае вабіць і чараваць яго мастацкае слова.
«Юбілейны ракурс. Да 80-годдзя Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».
У юбілейны год музея класіка – пра яго гісторыю і сучасныя ініцыятывы расказываем нашым слухачам кожны чацвёрты аўторак месяца разам з удзельнікамі эфіру.
Госці студыі: загадчыца аддзела навукова-экспазіцыйнай і выставачнай работы Купалаўскага музея Марыля Барткова і галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова» Наталля Шапран.
«Творчы вечар» у эфіры – 28 мая ў 21.05.