Лідскі райвыканкам рэгулярна адсочвае тэматыку зваротаў на прамую тэлефонную лінію, падчас выяздных прыёмаў і па электроннай пошце праз дзяржаўную адзіную рэспубліканскую сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Большасць пытанняў тычыцца работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Падчас сустрэч у працоўных калектывах і тэлефонных дзяжурстваў намеснік старшыні райвыканкама Антон Маханюк запрашае спецыялістаў ЖКГ. Гэта дапамагае аператыўна рэагаваць на людскія праблемы і адразу ў дзень звароту прыняць аптымальнае, станоўчае рашэнне.
Якія пытанні адрасуюць вяскоўцы? Што хвалюе гараджан? Хто новыя гаспадары ў пустуючых дамах? Дзе патрэбны паркоўкі?
Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» – 2 верасня ў 6.20 з паўторамі на працягу дня.

