Падзяліцца:
АНОНС: НЕЗАБЫЎНАЯ АТМАСФЕРА ВЕЧАРОЎ ВЯЛІКАГА ТЭАТРА Ў ЗАМКУ РАДЗІВІЛАЎ – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР» з ЯНАЙ ХАДОСКА, 23.06.2021
23 чэрвеня 2021
АНОНС: НЕЗАБЫЎНАЯ АТМАСФЕРА ВЕЧАРОЎ ВЯЛІКАГА ТЭАТРА Ў ЗАМКУ РАДЗІВІЛАЎ – «ТВОРЧЫ ВЕЧАР» з ЯНАЙ ХАДОСКА, 23.06.2021

Вечары Вялікага тэатра Беларусі ў гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж» – падзеі яскравыя і доўгачаканыя. Рэзідэнцыя роду Радзівілаў даўно стала галоўнай летняй фестывальнай пляцоўкай фармату анлайн, а фестываль – сапраўдным культурным брэндам, які штогод збірае прыхільнікаў высокага мастацтва ў гэтай цудоўнай гістарычнай мясціне.

Сёлета праграма свята вельмі насычаная і падорыць гасцям старажытнага Нясвіжа сустрэчы з шэдэўрамі сусветнай опернай і балетнай класікі. У фестывалі з 25-га па 27-е чэрвеня прымуць удзел вядучыя артысты Вялікага тэатра Беларусі. Сярод іх і заслужаны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі СТАНІСЛАЎ ТРЫФАНАЎ. Сёння ён госць праекта «Творчы вечар» з ЯНАЙ ХАДОСКА – 23 чэрвеня з 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: