Падзяліцца:
Анонс: НОУ-ХАУ КАПЫЛЬСКАГА ЦЭНТРА ДОБРЫХ СПРАЎ – «Свая зямля», 1.10.2022
30 верасня 2022
Анонс: НОУ-ХАУ КАПЫЛЬСКАГА ЦЭНТРА ДОБРЫХ СПРАЎ – «Свая зямля», 1.10.2022

Сацыяльная служба Капыльскага раёна пашырае паслугі для адзінокіх састарэлых жыхароў. Новыя формы накіраваны зрабіць старэнне часам, калі чалавек максімальна эфектыўна жыве. Асабліва ў зімовы перыяд запатрабаваны дамы сумеснага пражывання, спартыўныя секцыі і творчыя клубы. Інтэлектуальна гурткоўцы развіваюцца ў спецыяльным універсітэце. Нават калі пандэмія дыктуе строгія абмежаванні, то заняткі не адмяняюцца. Капыльскія пенсіянеры старанна выконваюць заданне і праяўляюць цікавасць да сусветнай павуціны. Расце іх актыўнасць у чатах і дабрачынных справах. Сярод надзейных партнёраў мясцовыя прадпрыемствы і моладзь.

Чаму зайздросцяць капыльскім пенсіянерам? Якія праекты сталі традыцыйнымі? Дзе пазбавіцца ад суму і дэпрэсіі? У чым сэнс жыцця пажылых людзей?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» 1 кастрычніка ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: