Сёлета ў рамках задання ўрада краіны «Адзін раён – адзін праект» у ААТ «Аміпак», што ў Буда-Кашалёва, на завяршальным этапе праходзіць адаптацыю сучаснае абсталяванне па выпуску імпартазамяшчальнай упаковачнай прадукцыі. У новым цэху клеявога ламініравання занята больш за 20 работнікаў. Беларуска-нідэрландскае сумеснае прадпрыемства працягвае пашыраць відавы асартымент і бесперабойна пастаўляць замежным партнёрам. Больш за 70% вырабляемай упакоўкі, нягледзячы на жорсткія санкцыі і сусветны крызіс, ідзе на экспарт.
Дзе чакаюць прадукцыю «Аміпака»? Як адходы ператварыць у даходы? Што дае дзяржаўна-прыватнае партнёрства? Колькі новых інвестыцыйных пляцовак адкрыта ў Буда-Кашалёўскім раёне?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 18 мая ў 6.25 і 23.00.

