Сакрэт стабільнасці прадпрыемстваў Брэстмясамалпрама – ва ўменні калектыўна прымаць выверанае, адзінае, правільнае рашэнне. На практыцы даказана эфектыўнасць авалодвання найноўшымі тэхналогіямі на адным прадпрыемстве, а затым паэтапнага адаптавання іх на іншых заводах і камбінатах. Так атрымалася з вытворчасцю малака «А2». Першымі лунінецкія сельгасвытворцы наладзілі выпуск прадуктаў з высакаякаснай сыравіны. Заваявалі свайго пакупніка і сваечасова адрэагавалі на павышаны попыт. У таварнай структуры ўзрасла доля гатовай прадукцыі, што і забяспечыла ад актыўнага гандлю па выніках года дадатковы даход. На 35% сёлета прадпрыемствы канцэрна павялічылі экспарт. Ва ўмовах жорсткіх санкцый знайшлі новых партнёраў на рынках Азіі і Афрыкі.
Якія выгадныя кантракты заключаны на 2023 год? Ад чаго залежыць далейшы курс мадэрнізацыі? Якія прадукты паляпшаюць здароўе? У якой упакоўцы навагоднія цуды?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» 31 снежня ў 6.25 (паўтор у 23.00).

