Хлебаробы ААТ «Жарабковічы» аднымі з першых поўнасцю разлічыліся з дзяржавай і абмалацілі апошнія гектары збожжавых. Па ўсіх відах сельгаскультур зафіксавана прыбаўка ўраджайнасці. Сакрэт – у інавацыйных падыходах і адпрацаванай спецыялізацыі, а самае галоўнае, у зладжанай рабоце прафесіяналаў хлебаробскай справы, сярод якіх мноства жанчын. Лепшым у рамках рэспубліканскай акцыі «Жанчыны на жніве» уручылі ўзнагароды Мінсельгасхарча, каштоўныя падарункі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, Беларускага саюза жанчын, а ад Беларускага радыё – сучасныя прыёмнікі.
Пазнаёміцца з сельскімі гераінямі прапануем у праграме «Свая зямля» 3 верасня ў 6.25 (паўтор у 23.00).

