Прэм'еру спектакля «Дзень» паводле п'есы Славаміра Мрожэка пра лёс двух зусім непадобных людзей пакажа 3 красавіка Новы драматычны тэатр. Як анансуецца, пастаноўка павінна стаць нагодай для сур'ёзных філасофскіх роздумаў і адначасова будзе насычана вытанчаным гумарам і вострай сатырай.
Госці праграмы «Настрой!» з Янай Хадоска – рэжысёр-пастаноўшчык спектакля Арцём Пінчук і загадчыца літаратурна-драматычнай часткай тэатра Таццяна Кадурына – пазнаёмяць радыёслухачоў з сакрэтнымі падрабязнасцямі прэм'еры 23 сакавіка ў 13-20.