Падзяліцца:
Анонс: НОВЫ ГОД СУСТРАКАЦЬ БЕЗ ДАЎГОЎ – «Свая зямля», 24.12.22
23 снежня 2022
Анонс: НОВЫ ГОД СУСТРАКАЦЬ БЕЗ ДАЎГОЎ – «Свая зямля», 24.12.22

Адыходзячы год для калектыву Віцебскага маслаэкстрацыйнага завода ўдалы. Сведчанне таму – перамогі ў рэспубліканскіх конкурсах: пацведжана чарговае ганаровае званне «Лепшы экспарцёр», лідарства на спажывецкім рынку падмацавана прэстыжнай прэміяй і дыпломам Гран-пры...

Упершыню сёлета ўдалося нарыхтаваць звыш 105 тысяч тон высакаякаснага рапсу. Гаспадаркі сыравіннай зоны поўнасцю выканалі дзяржзаказ, а дадатковыя аб'ёмы перапрацоўчае прадпрыемства закупіла ў іх па больш выгаднай цане. Такія меры накіраваны на фінансавую падтрымку сельгасвытворцаў рапсу. Усе яны своечасова атрымалі разлікі за новы ўраджай і авансы пад будучы. Частку атрыманага прыбытку кіраўніцтва мэтава накіравалі на аўтаматызацыю асноўных цэхаў, каб паступова павялічваць прадукцыйнасць на ўсіх этапах перапрацоўкі бялковай культуры.

Ва ўмовах санкцыйнага ціску калектыў Віцебскага маслаэкстрацыйнага завода некалькі пераглядзеў структуру экспарту. Сёння 45% прадукцыі адгружаюць на знешні рынак, пры гэтым катэгарычна адмовіліся ад ненадзейных партнёраў. Сярод заказчыкаў з'явіліся аптовыя кампаніі з Кітая, Індыі і Швейцарыі.

Ці ўдасца ў наступным годзе на новых рынках замацаваць свае пазіцыі? Якія прагнозы на спажывецкі попыт у Беларусі? Што дапаможа павысіць канкурэнтаздольнасць? Якія падарункі да навагодніх свят чакаюць работнікаў і дзяцей? Якія сацыяльныя выгоды прывабліваюць моладзь?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» 24 снежня ў 6.25 (паўтор у 23.00).

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: