З нагоды стагоддзя з дня ўтварэння Беларускага радыё два фруктовых сада пасаджаны ў Бабруйскім жаночым манастыры Святых Жонак-Міраносіц і Вязьеўскай сярэдняй школе Асіповіцкага раёна.
У структуры больш чым 200 пасаджаных раслін пераважаюць сарты беларускай селекцыі. Вучоныя інстытута пладаводства НАН Беларусі прадаставілі навінкі саджанцаў яблынь, грушы, слівы, маліны, персіку, абрыкосу і вінаграду.
Пра лепшыя традыцыі і светлыя мэты арганізатараў рэспубліканскай акцыі «Сад надзеі-2025», а таксама планы юных эколагаў і гаспадароў манастырскага саду падрабязна ў праграме «Свая зямля» – 22 лістапада ў 6.25 і 23.00.

