Штогадовая рэспубліканская акцыя «Сад надзеі-2022» прайшла ў сацыяльных установах Салігорскага раёна. Маладыя сады з 200 садовых дрэў і ягадных культур высаджаны з удзелам вучняў Пагосцкай сярэдняй школы і жыхароў Чырвонаслабодскага дома-інтэрната.
З 2015 года акцыя крочыць па краіне і аб'ядноўвае сапраўдных патрыётаў айчынннага садаводства. Традыцыйныя партнёры дабрачыннай справы – журналісты Беларускага радыё і работнікі Мінсельгасхарча, рэспубліканскай асацыяцыі «Белсадгадавальнік», актывісты Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, Беларускага саюза жанчын і рэспубліканскага клуба «Паўночны вінаград». Аўтарытэтныя эксперты далі адкрыты ўрок па высаджванні і догляду, пазнаёмілі з навінкамі айчыннай селекцыі.
Якія культуры варта абавязкова ўключаць у структуру маладога саду? Калі чакаць першы ўраджай? Як выхаваць сапраўдных гаспадароў беларускай зямлі?
Падрабязнасці – у праграме «Свая зямля» – 26 лістапада ў 6.25 (паўтор у 23.00).

