Падзяліцца:
Анонс: Новыя рубяжы беларускай малочкі – «Свая зямля», 1.03.2025
28 лютага 2025
Анонс: Новыя рубяжы беларускай малочкі – «Свая зямля», 1.03.2025

Беларускае малако заслужана называюць белым золатам. Захоўваецца яго стабільны рост у аб'ёмах, якасці і эканамічнай эфектыўнасці. Сёння нашы жывёлаводы па асноўным паказчыкам апераджаюць еўрапейскія краіны – Нідэрланды, Германію, Францыю, Вялікабрытанію. У нас на душу насельніцтва даводзіцца 908 кілаграмаў малака. Расце доля малочнай прадукцыі ў экспарце: па выніках 2024 года больш за 40%. Каб малочныя рэкі не мялелі, штогод дзяржава накіроўвае інвестыцыі ў абнаўленне ферм і будаўніцтва сучасных комплексаў.

Якія рэгіёны ўстанавілі малочныя рэкорды? Хто з гаспадарак выйшаў на міравы ўзровень? Што за сістэмы здольны аптымізаваць работу сучасных ферм? Як вырашаюцца кадравыя пытанні?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 1 сакавіка з 6.25 і 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: