Літаратурны музей Максіма Багдановіча шмат робіць для захавання спадчыны класіка і яе папулярызацыі сярод новых пакаленняў беларусаў. Асобна можна гаварыць пра выдавецкія праекты, якія паспяхова рэалізуюцца штогод. Вось і зноў выйшла чарговае музейнае выданне «Архіўныя матэрыялы да жыцця і творчасці Максіма Багдановіча. Сшытак 5». А яшчэ выдадзены зборнік матэрыялаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Максім Багдановіч – новыя гарызонты навуковых даследаванняў». Пра гэтыя цікавыя, у многім унікальныя, выданні і пойдзе сёння гутарка ў літаратурным «Творчым вечары».
Госці студыі: загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхась Бараноўскі і вядучы навуковы супрацоўнік Ірына Мышкавец.
Эфір: 26 студзеня ў 21.05.