Падзяліцца:
Анонс: Па плячы новыя рубяжы – «Свая зямля», 11.07.2026
10 ліпеня 2026
Анонс: Па плячы новыя рубяжы – «Свая зямля», 11.07.2026

Усе рэгіёны краіны ўключыліся ва ўборку збожжавых і зернебабовых культур. 30% абмалочана азімага ячменю. Сабрана 314 тысяч тон збожжа новага ўраджаю. 41 цэнтнер складае аддача з гектара. Не спадае напружанне на сенажацях. Больш леташняга назапашана сена і звыш за 9 мільёнаў тон сенажу.

Пры кансервацыі зяленай масы ў ТАА «ЯхімаўшчынаАгра» Маладзечанскага раёна дабаўляюцца біялагічныя кансерванты. Гэта гарантуе лепшую захаванасць сенажу. Падчас другога ўкосу плануюць павялічыць запасы грубых і сакавітых кармоў. Разлічваюць на прыбаўку і са збожжавага палетку. Стабільны рост эканамічнай эфектыўнасці вывеў калектыў у прызёры рэспубліканскага спаборнцітва.

У чым рэзервы далейшага росту? Якія культуры абяцаюць высокую ўраджайнасць? Чаму выгадна вырошчваць гібрыды рапсу? Якой якасці малако адпраўляюць на перапрацоўку? Ад чаго залежыць рост заробкаў вяскоўцаў?

Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 11 ліпеня ў 6.25 і 23.00.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: