Падзяліцца:
Анонс: «Пачатак восені ў Купалавым доме...» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 24.09.2024
24 верасня 2024
Анонс: «Пачатак восені ў Купалавым доме...» – «Творчы вечар» з Галінай Шаблінскай, 24.09.2024

«Юбілейны ракурс. Да 80-годдзя Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».

У юбілейны год музея класіка пра яго гісторыю і сучасныя ініцыятывы расказваем нашым слухачам кожны чацвёрты аўторак месяца разам з удзельнікамі эфіру. Гэтым разам – пра шчодры пачатак восені ў Купалавым доме.

Госці студыі: вучоны сакратар Купалаўскага музея Галіна Варонава, загадчык аддзела навукова-экспазіцыйнай і выставачнай работы Марыля Барткова, загадчык адзела культурна-адукацыйнай работы Дзіяна Кавалевіч.

Пры вольнай часіне адчыніце дзверы Купалавага дома. Паверце, пасля першага знаёмства з музеем, вам захочацца сюды вярнуцца яшчэ. Спадчына класікаў застаецца нам і “ласкай матчынай”, і моцным грунтам у дні заўтрашнім.

«Творчы вечар» у эфіры – 24 верасня ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: