Сёння большасць пытанняў жыхароў Салігорскага раёна на прамую тэлефонную лінію ці падчас асабістых прыёмаў работнікаў райвыканкама тычацца капітальнага рамонту жылля ці ўзвядзення новых дамоў. Маладыя спецыялісты цікавіцца прававымі нормамі, пастаноўкай на чаргу, узвядзеннем сацыяльнага жылля, атрыманнем арэнднай кватэры. У кожным выпадку намеснік старшыні райвыканкама Павел Пархоменка дае кампетэнтныя адказы. Іншы раз выязджае на месца пражывання адрасата ў канкрэтны населены пункт ці мікрараён горада. Гэта дапамагае на першым этапе звароту дасканала вывучыць сітуацыю і далей выпрацаваць дзейсны алгарытм дзеянняў. Як правіла, такім чынам удаецца зняць праблему з павесткі дня для канкрэтнага грамадзяніна.
Дзе ўзводзіцца жыллё для маладых спецыялістаў? Калі будзе наваселле ў 22-м мікрараёне? Ці ўдасца завяршыць капітальны рамонт дамоў у пасёлках? Хто дапаможа ліквідаваць небяспечныя векавыя дрэвы ля дома?
Падрабязнасці ў спецыяльным праекце «Прамы кантакт» – 26 жніўня ў 6.20 з паўторамі на працягу дня.

