«Калядна-хрысціянскія матывы ў творах беларускай літаратуры» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».
Госця студыі – літаратуразнаўца, паэтэса і перакладчыца, дактарант Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ІРЫНА БАГДАНОВИЧ.
Гутарым пра народную і хрысціянскую традыцыі святкавання Калядаў, першыя перастварэнні біблейскіх сюжэтаў у мастацкім слове, самую раннюю беларускую калядку «У Бэтлееме, убогім доме», знойдзеную пісьменнікам Вацлавам Ластоўскім, народны тэатр батлейку ды пра шмат іншых цікавостак.
Прагучаць духоўныя вершы народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ў выкананні заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Рагаўцова, а таксама паэтэсы Дануты Бічэль-Загнетавай у выкананні артысткі Алены Пастрэвіч. Запісы з фондаў Беларускага радыё 2005 і 2007 гадоў.
Пачатак эфіру 6 студзеня ў 21.05.