Падзяліцца:
АНОНС: ПЕРАДСВЯТОЧНЫЯ СУСТРЭЧЫ ў «ТВОРЧЫМ ВЕЧАРЫ» з ГАЛІНАЙ ШАБЛІНСКАЙ, 24.12.2020
24 снежня 2020
АНОНС: ПЕРАДСВЯТОЧНЫЯ СУСТРЭЧЫ ў «ТВОРЧЫМ ВЕЧАРЫ» з ГАЛІНАЙ ШАБЛІНСКАЙ, 24.12.2020

«Сустрэчы пад Новы год» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». Госць студыі – намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі АЛЕСЬ СУША. Гутарка пойдзе пра пераднавагоднія адчуванні і тыя розгаласныя выдавецкія і выставачныя кніжныя праекты, якія пастаянна ладзіць Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Сёлетняя пандэмія змяніла формы працы з наведвальнікамі, яна ў многім набыла віртуальны фармат, але набыла іншую якасць. Калектыў не стамляецца шукаць новае ва ўсіх праектах, адкрываць нечаканыя ракурсы, па-іншаму глядзець на звыклыя рэчы. Створаны асобны відэаканал НББ «Кніга Беларусі» ў YouTube, дзе можна даведацца пра ўсе падзеі, што адбыліся сёлета ў бібліятэцы. Наперадзе – 100-гадовы юбілей галоўнай кніжніцы краіны, і сённяшні творчы клопат калектыву годна заяўляе пра яго.

Пачатак эфіру – 24 снежня ў 21.05.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: