Для многіх беларусаў слова «петанк» гучыць дзіўна, але з кожным годам прыхільнікаў гэтай захапляльнай гульні ў нашай краіне ўсё больш, прычым, не толькі сталае пакаленне звяртае на яе ўвагу, але і маладое. Петанк – гэта і спорт, і здаровы лад жыцця, і вясёлая кампанія, і цудоўны настрой, таму ў камандзе можна сустрэць і глыбокіх пенсіянераў, і актыўных працаўнікоў, і маладых матуль у дэкрэтным водпуску, і студэнтаў, і дзяцей – узрост не мае значэння.
Дарэчы, сярод прыхільнікаў забавы – знакамітыя асобы, асабліва на радзіме петанка: Жан Поль Бельмандо, П'ер Рышар, Жэрар Дзепардзье...
Ці магчыма паспяхова спалучаць працу і хобі, дзе ў нашай сталіцы і іншых гарадах Беларусі можна знайсці філіялы Федэрацыі петанка і бочча, як трапіць на спаборніцтвы, як пандэмія паўплывала на дзейнасць аэрапорта і актыўныя заняткі фізічнай культурай і прычым тут петанк?
Пра спорт і адпачынак зададзім нашы пытанні госцю, які паспявае ўсё!
Памочнік генеральнага дырэктара Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» і кіраўнік Беларускай федэрацыі петанка і бочча ў адной асобе ЮРЫЙ МАРКОЎСКІ – ў праграме «Настрой!» са СВЯТЛАНАЙ МЯТЛЕВАЙ – 18 мая ў 13.30.