Падзяліцца:
Анонс: Пісьменны Гарадок. Шляхам XXX экспедыцыі «Дарога да святынь» – «Святло душы», 4.05.2024
3 мая 2024
Анонс: Пісьменны Гарадок. Шляхам XXX экспедыцыі «Дарога да святынь» – «Святло душы», 4.05.2024

Гэтым разам накіроўваемся да Гарадка – культурнага цэнтра Дня беларускага пісьменства-2023.

Узнік ён на месцы старадаўняга паселішча на рацы Гаражанцы. Пэўна, менавіта яго называлі «Гарадком пад Полацкам» ў летапісах XIII стагоддзя, але дакладна як Гарадок ён узгадваецца ў 1551 годзе.

Калі вы не чыталі сатырычна-гумарыстычную паэму «Тарас на Парнасе», можна сумясціць знаёмства з візітам ў Гарадок. Твор доўгі час лічыўся ананамным, аднак, цяпер яго аўтарам называюць чалавека тутэйшага – Канстанціна Вераніцына. У 1855 годзе ён вучыўся ў мясцовым прыхадскім вучылішчы. У напамін на малой радзіме аднаго з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры ўсталяваны камні-помнікі паэме «Тарас на Парнасе». А ў Гарадку кожны год збіраюцца аматары прыгожага пісьменства на свята «Гарадоцкі Парнас»...

А яшчэ некалі праз Гарадок пралёг шлях з Пецярбурга ў Кіеў. У будынку былой паштовай станцыі цяпер размяшчаецца Свята-Андрэеўскі храм, у якім нашу экспедыцыю і сустрэлі.

Потым была служба ў Свята-Траецкім храме з удзелам Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веньяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

«Святло душы» ў эфіры4 мая ў 7.30.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: