Гаспадаркі краіны ўбіраюць апошнія гектары позніх культур. На поўначы завяршаюць абмалот зернебабовых. У Мінсельгасхарчы разлічваюць на павелічэнне валавога збору, ён сёлета павінен скласці разам з рапсам і кукурузай звыш 11,5 мільёнаў тон.
Хлебаробы Магілёўскай вобласці выканалі дзяржзаказ па асноўных відах харчовага збожжа. Адгружаюцца дадатковыя тоны яравога рапсу. Ураджайнасць 50, 60, 70 цэнтнераў сёння ўпрыгожвае абласную зводку.
У чым сакрэт поспеху? Пад якія культуры павялічаны плошчы? Якія рэкорды ўстанавілі гаспадаркі? Якія стравы надаюць сіл хлебаробам? Што за ўзнагароды чакаюць прызёраў спаборніцтва? Ці можна за ўборачную зарабіць на новае аўто?
Падрабязнасці ў праграме «Свая зямля» – 5 верасня ў 6.25 і 23.00.

