«Юбілейны ракурс. Да 65-годдзя Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара». У юбілейны год музея класіка пра яго гісторыю і сучасныя ініцыятывы расказваем кожны другі аўторак месяца разам з удзельнікамі праграмы.
Сёння, у светлы і сумны адначас дзень памінання нашых продкаў – Радаўніцу, прапаную пагаварыць пра тое сутнаснае, што будуе жыццё кожнага. Гэта радавод і памяць, якія лучыць пакаленні. Калі звярнуцца да такой тэмы ў літаратуры, то спадчына Якуба Коласа наўпростава звязана з ёю. У многіх яго творах мы знаходзім тое, што цяпер называюць месцам моцы і сілы. А для самога творцы такім апірышчам былі яго родныя мясціны...
Госці студыі – супрацоўнікі коласаўскага музея: галоўны захавальнік фондаў, праўнучка класіка Васіліна Міцкевіч і загадчыца навукова-асветніцкага аддзела Вольга Наважылава, навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, даследчык творчасці Якуба Коласа Анатоль Трафімчык.
«Творчы вечар» у эфіры – 14 мая ў 21.05.