Тэма радзімы, свайго радзіннага, тых мясцін, адкуль пачаўся шлях чалавека па зямлі – гэта святое і сакральнае адчуванне для кожнага. Хтосьці нясе яго ў сабе моўчкі, як вельмі дарагі скарб, не жадаючы адкрываць лішні раз на людзі, а камусьці наадварот хочацца падзяліцца гэтай радасцю любові да свайго бацькоўскага краю, што ён адзін такі мілы і непаўторны ва ўсім свеце.
У светлы дзень Нараджэння Хрыстова, літаратурны «Творчы вечар» запрашае сваіх слухачоў да размовы пра радзіннае і роднае. Госць нашай студыі – вядомы пісьменнік і перакладчык, намеснік старшыні Беларускага фонду культуры, член Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА АНАТОЛЬ БУТЭВІЧ.
Пачатак эфіру – 7 студзеня ў 21-05.