«Юбілейны ракурс. Да 65-годдзя Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа» – так вызначана тэма літаратурнага «Творчага вечара».
У юбілейны год музея класіка пра яго гісторыю і сучасныя ініцыятывы расказываем нашым слухачам разам з удзельнікамі эфіру кожны другі аўторак месяца. На гэты раз пра тое, чым сёння цікавы музей наведвальнікам.
Госці студыі: супрацоўнікі навукова-асветніцкага аддзела Коласаўскага музея Алена Жасткова і Дар'я Пратасевіч, намеснік дырэктара Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе» Ксенія Сямашка.
«Творчы вечар» у эфіры – 10 верасня ў 21.05.