Падзяліцца:
Анонс: ПРА ВЕЧНАЕ ПЫТАННЕ ЗАКОНАЎ ТВОРЧАСЦІ. ДА ЮБІЛЕЮ КАЛЕГІ – «Творчы вечар» з ГАЛІНАЙ ШАБЛІНСКАЙ, 12.01.2023
12 студзеня 2023
Анонс: ПРА ВЕЧНАЕ ПЫТАННЕ ЗАКОНАЎ ТВОРЧАСЦІ. ДА ЮБІЛЕЮ КАЛЕГІ – «Творчы вечар» з ГАЛІНАЙ ШАБЛІНСКАЙ, 12.01.2023

«Доля кожнага паэта, – паводле меркавання Алеся Разанава, – падпільнаваць і вымавіць са схова слова, каб яно загучала той адзіна праўдзівай нотай, якую заўсёды адчуе чытач і якой ён, безумоўна, чакае».

А мне думаецца, што для самога творцы – гэта таксама той патрэбны яму стан, калі ўсё ж праблемы ўласнай душы хвалююць яго не менш, чым сусветныя падзеі. Таму што творчасць мастака змадэлявана ўбірае ў сябе матыў агульнага жыцця, а значыць у многім, свядома ці не, ёсць яго адбітак...

Паразважаць над вечным пытаннем законаў творчасці напярэдадні Старога Новага года ёсць цудоўная нагода. Менавіта на стары Новы год нарадзіўся мой сённяшні госць, якому 14 студзеня спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння.

У нашай студыі – заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, намеснік дырэктара канала «Культура» Беларускага радыё, паэт і публіцыст НАВУМ ГАЛЬПЯРОВІЧ.

Эфір: 12 студзеня ў 21.05

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: