Падзяліцца:
Анонс: Праблемы пераходу на электрычнае ацяпленне – «Прамы кантакт», 29.04.2026
28 красавіка 2026
Анонс: Праблемы пераходу на электрычнае ацяпленне – «Прамы кантакт», 29.04.2026

На прамую тэлефонную лінію Лагойскага райвыканкама ўзрасла колькасць зваротаў жыхароў сельскіх населеных пунктаў па пытаннях пераводу пячнога ацяплення на электрычнае. Першы намеснік старшыні райвыканкама Наталля Пятрушэнка з выездам у аддаленыя вёскі і пасёлкі дасканала вывучыла сутнасць праблемы і прыйшла да высновы, што ад існуючых падстанцый і электрычных сетак не хапае магутнасці. Іх рэканструкцыя і будаўніцтва падтрабуюць сур'ёзных асігнаванняў з бюджэту.

Хто можа пайсці насустрач людзям? Як вырашаюцца праблемы рамонту дарог? Якія ініцыятывы грамадзян падтрыманы ў райвыканкаме? Дзе сёлета стане ўтульна і прыгожа?

Падрабязнасці ў спецпраекце «Прамы кантакт» – 29 красавіка у 6.20 з паўторамі на працягу дня.

Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: