- Галоўная
- /
- Навіны
- /
- Анонс праграмы "Свая зямля" на 27.10.2018 (відэа)
- Анонс праграмы "Свая зямля" на 27.10.2018 (відэа)
14 новых адрасоў экспарту - 27.10.2018, у 6.20, на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. Дзесяткі дзелавых мерапрыемстваў, сотні заключаных кантрактаў і тысячы наведвальнікаў прынеслі эфектыўныя вынікі 24-ай міжнароднай спецыялізаванай выставы “ПрадЭкспа-2018”.Перапрацоўчыя прадпрыемствы Мінсельгасхарча, Белдзяржхарчпрама і Белкаапсаюза, а таксама замежныя кампаніі і буйныя рытэйлеры сфарміравалі пакет заказаў на наступны год. Па колькасці праведзеных дэгустацый і заключаных дагавораў лідзіруюць Жлобінскі і Стаўбцоўскі мясакамбінаты, Верхнядзвінскі масласырзавод і Мінскі маргарынавы завод, адкрытае акцыянернае таварыства “Камунарка”, “Малочныя Горкі” і Полацкі камбінат хлебапрадуктаў. У гонар Года малой радзімы яны паспяхова прэзентавалі навінкі брэндавай прадукцыі і знайшлі ў Мінску новых пакупнікоў. На міжнароднай выставе “ПрадЭкспа” падвялі вынікі міжнароднага чэмпіянату кандытарскага мастацтва. Больш як 100 конкурсных работ у 10 намінацыях выставілі юныя кандытары спецыялізаваных каледжаў Беларусі. Большую колькасць балай набралі святочныя торты на тэму “Мая малая радзіма”. Старшыня журы міжнароднага чэмпіянату, суддзя Сусветнай асацыяцыі шэф-павароў і кандытараў Марыя Шрамко адзначыла шматграннасць беларускіх талентаў. А гран-пры дасталося кандытару з кампаніі “ Дамачай” (г.Магілёў) Іне Варэнікавай. Пра лепшыя традыцыі беларускіх майстроў сваёй справы, а таксама прагнозы развіцця харчовага рынку ў праграме “Свая зямля”, 27.10.2018 на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё . У 23.00 гадзіны прапануем паслухаць паўтор.
Відэа глядзіце на рускамоўнай старонцы!
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: