Падзяліцца:
Анонс праграмы «Творчы вечар» на 17 ліпеня 2019 года
16 ліпеня 2019
Анонс праграмы «Творчы вечар» на 17 ліпеня 2019 года Госць праграмы – загадчыца кафедры, кандыдат філалагічных навук, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Святлана Гуткоўская. Сённяшняя харэаграфія Беларусі – шматгранная, насычаная рознымі формамі, напрамкамі і стылямі. Спецыялісты вядуць пошук новых выразных сродкаў, удасканальваюць свае магчымасці ў незвычайных сферах. А рыхтуе такія кадры Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. 17 ліпеня ў 21:05 праграма «Творчы вечар» – пра дасягненні, мары кафедры танцавальнага мастацтва ўстановы, а таксама пра танец ў нашым жыцці. Мы пагаворым з загадчыцай кафедры, кандыдатам філалагічных навук, прафесарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Святланай Гуткоўскай.
Каб пакінуць каментар, аўтарызуйцеся: