Жывапісныя вобразы квітнеючай прыроды можна ўбачыць на выставе «Прастора колераў» мастака Андрэя Карпянкова ў Нацыянальнай біліятэцы Беларусі. У экспазіцыі прадстаўлены серыі абстракцый, якія створаны аўтарам на працягу апошніх 5 гадоў.
Андрэй Карпянкоў працуе ў тэхніцы дрыпінгу – гэта калі мастак капае, або вылівае фарбы на палатно. Аўтар дэманструе пачуцці і звяртаецца да мовы экспрэсіянізму – пошуку формы і жывапіснай тэхнікі, невыпадковых плям, фактур і ліній. Яны дапамагаюць абстрактнай мовай напісаць своесаблівы жывыпісны эмацыянальнры дзённік.
У межах выставы адбыліся прэм’еры некалькіх работ, што напісаны спецыяьна для экспазіцыі. Яны раскрываюць прачытанне мастаком канцэпцыі «Прасторы колераў».
Мастак Андрэй Карпянкоў – госць праграмы «Творчы вечар» з Янай Хадоска – 16 жніўня ў 21.05.