Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы – найстарэйшы прафесійны тэатр у Беларусі, галоўная драматычная пляцоўка нашай краіны. У яго рэпертуары пастаноўкі розных жанраў і форм паводле п’ес айчынных класікаў, а таксама твораў сучасных аўтараў. Сёння тэатр актыўна супрацоўнічае з лепшымі беларускімі драматургамі і рэжысёрамі. Яго трупа папоўнілася маладымі таленавітымі акцёрамі, для якіх вельмі адказна і хвалююча выступаць на такой прэстыжнай сцэнічнай пляцоўцы.
Пра сённяшні дзень «купалаўцаў», іх планы і мары, з маладымі акцёрамі СВЯТЛАНАЙ ГУЛЕВІЧ і ІЛЛЁЙ КРУКАМ пагутарыла аўтар праграмы «Творчы вечар» ЯНА ХАДОСКА.
Эфір: 5 ліпеня ў 21.05.