Да 110-годдзя народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё ў нядзелю прагучыць прэм'ера! кампазіцыі «Кропля святла ў сусвеце...» паводле яго вершаў.
Выканаўца – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў, гукарэжысёр Алена Пранчак, рэдактар Галіна Шаблінская.
Хай часцей шанцуе вам на сустрэчу з сапраўднай паэзіяй!
Паэтычны праект «Дабравесце ад паэзіі» у эфіры ў нядзелю, 8 верасня ў 23.00.