У Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага адбылася доўгачаканая прэм’ера спектакля «Браты Карамазавы» паводле знакамітага твора Фёдара Дастаеўскага. Гэта адначасова дэтэктыў, любоўны раман і філасофскі трактат, у якім неверагодным чынам пераплятаецца ракавая страсць, халодная нянавісць, жорсткасць, ахвярнасць, пошук духоўных каштоўнасцяў.
Спектакль быў пастаўлены актрысай тэатра – народнай артысткай Беларусі ВОЛЬГАЙ КЛЕБАНОВІЧ у тандэме з мастацкім кіраўніком установы СЯРГЕЕМ КАВАЛЬЧЫКАМ. Сёння яны – госці праграмы «Настрой!» з ЯНАЙ ХАДОСКА і АНДРЭЕМ СІНІЦАМ.
Пачатак сустрэчы – 3 снежня ў 13.20.