У нядзелю на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё слухайце прэм'еру кампазіцыі «На зямлі спаконвечнай» паводле вершаў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі паэта Генадзя Пашкова.
Выканаўца – народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, гукарэжысёр Алена Пранчак, рэдактар Галіна Шаблінская.
Няхай тое сумоўе, на якое выклікаюць нас таленавітыя мастацкія творы, часцей сагравае вашу душу, абуджае светлыя пачуцці і спрыяе глыбокім думкам!
Паэтычны праект «Дабравесце ад паэзіі» у эфіры ў нядзелю, 17 лістапада ў 23.00.