На Першым нацыянальным канале Беларускага радыё у нядзелю слухайце прэм'еру кампазіцыі «Пушчанская малітва» паводле вершаў паэта Казіміра Камейшы.
Выканаўца – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў, гукарэжысёр Алена Пранчак, рэдактар Галіна Шаблінская.
Хай ваша душа будзе адкрыта для добрых спраў і светлых памкненняў. Плануючы свой штодзённы расклад, не забывайцеся і пра мастацкае слова.
Паэтычны праект «Дабравесце ад паэзіі» у эфіры – 4 кастрычніка ў 23.00.