У нядзелю на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё прагучыць прэм'ера кампазіцыі «Думаць хочацца сэрцам...» паводле вершаў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі пісьменніка Максіма Лужаніна, якая падрыхтавана да яго 115-годдзя.
Выканаўца – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў, гукарэжысёр Алена Пранчак, рэдактар Галіна Шаблінская.
Няхай будзе утульна душы, думна галаве і светла на заўтрашні дзень!
Паэтычны праект «Дабравесце ад паэзіі» у нядзелю, 22 снежня у 23.00.